ЗСУ вызвалілі пасёлак Новахацкае ў Данецкай вобласці
- 8.07.2026, 21:03
Населены пункт быў пад акупацыяй з 2025 года.
Пасёлак Новахацкае Валнавахскага раёна ў Данецкай вобласці знаходзіцца пад кантролем Узброеных Сіл Украіны.
Пра гэта паведамляе 37-я асобная брыгада марской пяхоты.
Адзначаецца, што населены пункт поўнасцю ачышчаны ад расійскіх акупантаў у выніку сумеснай аперацыі байцоў 37-й асобнай брыгады і 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады.
«Крок за крокам, нягледзячы на супраціў ворага і шчыльнае мінураванне, марпехі і дэсантнікі выканалі пастаўленую задачу. Вораг выбіты з пазіцый, панёс страты і адступіў», — падкрэслілі ў брыгадзе.