Трамп параўнаў сябе з Леніным
- 8.07.2026, 21:10
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ён быў бы найлепшым у свеце камуністам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён быў бы «найлепшым у свеце камуністам» і стаяў бы ў адным шэрагу з Уладзімірам Леніным, бо ідэі камунізму лёгка «прадаць». Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі на саміце НАТА ў Турцыі, перадае тэлеканал Fox.
«Паслухайце, я хачу данесці сваю думку, таму што тое, што цяпер фармуецца ў краіне, — гэта камунізм, а камунізм лёгка «прадаць». Я быў бы найвялікшым камуністам у гісторыі. Я быў бы проста побач з Леніным», — заявіў Трамп.