Украінскія дроны паразілі ключавы энергетычны аб’ект Крыму
- 8.07.2026, 21:25
На акупаваным паўвостраве былі «прыляты» па дзясятках аб’ектаў РФ.
Уначы на 8 ліпеня Украіна працягнула ўдары па стратэгічных аб’ектах РФ у Крыме. Пад атакамі дронаў былі энергамост, электрападстанцыя, палягон і РЛС.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву камандуючага Сіл беспілотных сістэм Роберта «Мадзяра» Броўдзі ў Facebook.
«Мадзяр» адзначыў, што быў паражаны ключавы аб’ект прыёму электраэнергіі энергамоста «Кубань-Крым». Гэта месца ўваходу з мацерыка РФ на акупаваны паўвостраў.
«Даўжыня энергамоста — 14,5 км, ён пракладзены чатырма падводнымі кабельнымі лініямі. Пашкоджаны пераходны пункт ЧП-2 «Крым» прымае гэтыя падводныя кабелі і пераўтварае іх у паветраныя ЛЭП», — удакладніў камандуючы СБС.
На працягу 1-8 ліпеня «Птушкі СБС» ужо падпалілі 50 энергаўзлоў у Крыме і паўднёвай частцы ТОТ.