Беларуская валейбалістка ўпершыню згуляе ў мацнейшай лізе ЗША
- 8.07.2026, 22:06
Ганна Клімец падпісала кантракт з «Калумбусам».
Беларуская валейбалістка ўпершыню згуляе ў мацнейшай лізе ЗША. Ганна Клімец падпісала кантракт з амерыканскім клубам.
Нападніца зборнай Беларусі Клімец падпісала кантракт з «Калумбусам» — клубам мацнейшай жаночай лігі краіны пад назвай Major League Volleyball. У мінулым сезоне каманда заняла восьмае месца ў чэмпіянаце сярод васьмі.
Папярэдні год беларуска правяла ў турэцкім клубе «Ільбанк СК», які выступаў у вышэйшай лізе. Раней Ганна паспрабавала сябе ў «Роме», у італьянскай Серыі A2.