BE RU EN

Беларусь набыла ў чэрвені больш за пяць тон польскіх яблыкаў

  • 8.07.2026, 22:28

На долю нашай краіны прыпала больш як чвэрць польскіх яблыкаў, пастаўленых у краіны па-за ЕС.

Беларусь у чэрвені 2026 года заставалася найбуйнейшым імпарцёрам польскіх яблыкаў сярод краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі саюз, паведамляе спецыялізаванае выданне «Kobieta w sadzie» са спасылкай на Польскую асацыяцыю вытворцаў садавіны і службу фітасанітарнага кантролю краіны.

Паведамляецца, што ў згаданым месяцы ў 21 краіну, якая не ўваходзіць у ЕС, было экспартавана 21 209 т польскіх яблыкаў. З іх 5 773 т (27,2%) адгружана ў Беларусь.

Далей ідуць Казахстан (4 304 т, 20,3%), Індыя (1 983 т, 9,3%), Егіпет (1 930 т, 9,1%), Украіна (1 760 т, 8,3%) і Іарданія (1 570 т, 7,4%).

27 мая мінулага года беларускі ўрад зняў забарону на ўвоз у краіну з «недружалюбных краін» бульбы, цыбулі рэпчатай, капусты белакачаннай і яблыкаў.

Апошнія навіны