«А шпіца Лукашэнкі можна?»
- 9.07.2026, 9:13
Беларуску з сабакам выгналі пад дождж з Мак.бай у Віцебску.
Дзяўчына напісала, што зайшла зрабіць замову і збіралася выйсці на летнюю тэрасу, каб не сядзець у завядзенні. Але на вуліцы пайшоў дождж, і ўсе парасоны над столікамі былі закрытыя, — падзялілася беларуска.
«Правілы правіламі, але нешта чалавечае павінна быць?» — напісала яна ў Трэдсе.
Трэд сабраў больш за сто тысяч праглядаў і некалькі соцень каментарыяў.
Адзін з каментатараў узгадаў, што Лукашэнка наведваў Мак.бай 8 сакавіка: «Што на гэта скажуць зласліўцы ў каментарыях? Ці «гэта іншае»?»