BE RU EN

Гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»

  • 9.07.2026, 10:39

Дэмарш перад матчам ЛЧ.

Старт «МЛ Віцебск» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў запомніўся не толькі разгромнай паразай 1:4 ад румынскай «Універсітатя», але і палітычным дэмаршам перад стартавым свістком.

Як адзначыла «Трыбуна», адразу некалькі гульцоў румынскай каманды адмовіліся ўдзельнічаць у традыцыйным перадматчавым вітанні і не сталі апладзіраваць футбалістам беларускага клуба.

У аб'ектывы камер трапілі грузінскі легіянер Анзор Мехвабішвілі і партугалец Самуэл Тэлес. Раней пра сваё прынцыповае намерэнне не вітацца з беларусамі публічна заявіў украінскі абаронца «Універсітатя» Аляксандр Раманчук.

Апошнія навіны