BE RU EN

«Не гатовыя ваяваць»: ГУР атрымала сакрэтныя дакументы аб арміі Беларусі

  • 9.07.2026, 13:20

Украінская разведка сочыць за сітуацыяй у нашай краіне.

Беларускія вайскоўцы не гатовыя да ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню «Апостроф» заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Паводле яго слоў, Лукашэнка «разумея, што непасрэдны ўдзел Мінска ў вайне можа абярнуцца катастрофай» для Мінска».

«Узброеныя сілы Беларусі не гатовыя да такой вайны. Атрыманыя дакументы сведчаць, што праверкі, якія праводзяцца Міністэрствам абароны Беларусі і Генеральным штабам, ясна ўказваюць на гэтыя недахопы і гавораць, што яны вельмі далёкія ад таго стандарту, які дазволіць весці або ўдзельнічаць у канфлікце на годным узроўні», — адзначыў Скібіцкі.

Пры гэтым намеснік начальніка ГУР лічыць, што Расія можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для размяшчэння сваіх узброеных сіл і для павышэння эфектыўнасці сваёй зброі.

«Расійская Федэрацыя можа выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі нават без дазволу кіраўніцтва гэтай краіны. Так было ў 2022 годзе», — сказаў ён.

Апошнія навіны