Саратаўскі НПЗ «Раснафты» спыніў працу
- 9.07.2026, 19:01
Яго атакавалі беспілотнікі.
Саратаўскі НПЗ «Раснафты» спыніў перапрацоўку нафты з 8 ліпеня з-за пашкоджанняў і наступных загаранняў на тэрыторыі ў выніку атакі беспілотнікаў, паведамілі Reuters дзве крыніцы ў галіне.
Паводле іх даных, на заводзе, які пабудаваны ў 1934 годзе і ўваходзіць у лік найстарэйшых у Расіі, спынена адзіная ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты АВТ-6 намінальнай магутнасцю 20 тысяч тон у суткі. На яе рамонт можа спатрэбіцца адзін-два тыдні, сцвярджаюць крыніцы Reuters. З серады завод магутнасцю 7 млн тон у год спыніў продаж нафтапрадуктаў на Санкт-Пецярбургскай таварна-сыравіннай біржы.
Паводле даных Reuters, у 2024 годзе Саратаўскі НПЗ за 2024 год перапрацаваў 5,8 мільёна тон нафты і вырабіў 1,2 мільёна тон аўтабензіна, 1,9 мільёна тон дызпаліва і 1 мільён тон мазуту.
31 мая бягучага года завод таксама падвяргаўся налёту БПЛА і спыняў працу. Па словах крыніц Reuters, пасля кароткага прастою НПЗ вярнуўся ў строй з другой паловы чэрвеня.
Саратаўскі НПЗ стаў трэцім расійскім нафтаперапрацоўчым заводам, які спыніў выпуск у гэтым месяцы. 6 ліпеня спыніў перапрацоўку Омскі НПЗ «Газпрам нафты» — найбуйнейшы ў Расіі; з 2 ліпеня спыніўся НПЗ «Ніжагароднафцеаргсінтэз» «Лукойла», які займае 4-е месца ў краіне па магутнасці і 2-е — па выпуску бензіну.