BE RU EN

СМІ: ЗША ўдарылі па мосце, які злучае Іран з РФ і Кітаем

  • 9.07.2026, 19:12

Тэгеран актыўна атрымлівае па гэтым маршруце вантажы з Масквы.

Злучаныя Штаты ўначы нанеслі авіяўдары па Іране і трапілі ў стратэгічны чыгуначны мост Ак-Такэ-Хан у правінцыі Галестан.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Гэты чыгуначны мост з'яўляецца ключавым гандлёвым маршрутам, які злучае Тэгеран з яго стратэгічнымі партнёрамі — Кітаем і Расіяй. Сама чыгунка праходзіць па тэрыторыі Туркменістана і Казахстана.

Роля гэтага сухапутнага шляху значна ўзрасла ў 2026 годзе, пасля таго як ЗША заблакавалі іранскія порты ў Пэрсідскім заліве.

Акрамя таго, з канца 2025 года гэты маршрут актыўна выкарыстоўвае Расія для дастаўкі вантажоў у Іран.

Нягледзячы на начныя ўдары, працяглага прастою транспартнага калідора не чакаецца. Плануецца завяршыць рамонт моста ў найбліжэйшы час.

Апошнія навіны