Камень на вяроўцы: у Расіі паказалі «эфектыўную зброю» супраць украінскіх дронаў
- 9.07.2026, 19:20
Відэахіт.
У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім пажылы мужчына дэманструе прашчу і распавядае пра яе як пра «вельмі эфектыўны сродак супраць украінскіх дронаў».
Як паведамляе Цензор.НЕТ, мужчына зараджае камень у прашчу і выкарыстоўвае яе па прызначэнні. Усё гэта адбываецца, верагодна, у Музеі гісторыі Ваенна-марскога флоту ў Маскве, які размешчаны на беразе Хімкінскага вадасховішча ў парку «Паўночнае Тушына».
На запісе бачны савецкі экранаплан А-90 «Арлёнак», які ўсталяваны там як музейны экспанат непасрэдна на вадзе ля пірса. Судзячы па тытрах на відэа, мужчына плануе прадаваць гэты «вельмі эфектыўны сродак».