У фінале Уімблдона ўпершыню ў гісторыі сустрэнуцца дзве тэнісісткі з Чэхіі
- 9.07.2026, 20:42
Лінда Носкава сустрэнецца з Каролінай Мухавай.
Чэшская тэнісістка Лінда Носкава (12-я ракетка свету) стала другой фіналісткай Уімблдона-2026.
У паўфінальным матчы яна ўпэўнена абыграла 13-ю ракетку свету, украінку Марту Касьцюк, з лікам 6:4, 6:4.
Для 21-гадовай чэшкі, пасеянай на турніры пад дзявятым нумарам, гэта першы фінал турніру «Вялікага шлема» ў кар'еры. Раней яе найлепшым вынікам быў чвэрцьфінал Australian Open-2024.
У фінале Носкава сустрэнецца са сваёй суайчынніцай Каролінай Мухавай (10-й нумар пасеву), якая раней абыграла амерыканку Коку Гоўф.
Упершыню ў гісторыі турніраў «Вялікага шлема» ў фінале жаночага адзіночнага разраду сустрэнуцца дзве тэнісісткі з Чэхіі. Таксама гэта будзе першы фінал з удзелам дзвюх тэнісістак з адной краіны з часу US Open-2017, калі амерыканка Слоан Стывенс перамагла суайчынніцу Мэдзісан Кіз.
Фінал Уімблдона ў жаночым адзіночным разрадзе адбудзецца 11 ліпеня.
Уімблдон, агульны прызавы фонд якога складае £64,2 млн, працягнецца да 12 ліпеня.