У шасці рэгіёнах Расіі бензін для насельніцтва цалкам знік
- 9.07.2026, 22:54
Паліўны крызіс у РФ набірае абароты.
У шасці рэгіёнах Расіі цалкам знік бензін для насельніцтва на фоне паліўнага крызісу, а ва многіх іншых запраўіцца можна толькі ў абласных цэнтрах.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Можем объяснить».
У Расіі запусцілі карту даступнасці паліва на фоне бензінавага крызісу ў краіне, які ўзнік у выніку паспяховых атак Узброеных Сіл Украіны на нафтаперапрацоўчыя заводы. Паводле яе, ніводнай працуючай АЗС няма ў Кабардзіна-Балкарыі, Інгушэтыі, Чачні, Дагестане, Магаданскай вобласці і Чукоцкай аўтаномнай акрузе.
Пры гэтым у Дагестане ўлады аднымі з першых увялі жорсткія абмежаванні — не больш за 20 літраў бензіну і 50 літраў дызеля на аднаго чалавека для раўнамернага размеркавання астаткаў.
У іншых суб'ектах РФ сітуацыя таксама крытычная, а гаручае пераважна толькі ў адміністрацыйных цэнтрах:
у Калмыкіі сэрвіс паказвае толькі адну працуючую станцыю — у Элісце;
у Астраханскай, Калінінградскай абласцях і Паўночнай Асеціі дзейнічае ўсяго па дзве АЗС на рэгіён;
у Тыве даступныя тры запраўкі, дзве з якіх размешчаныя ў сталіцы — Кызыле.
У той жа час у суседняй з Астраханскай Валгаградскай вобласці карта фіксуе больш за 20 працуючых АЗС. Нягледзячы на гэта, астраханскія чыноўнікі адмаўляюць дэфіцыт і спісваюць чэргі на сезонны попыт. У Калінінградскай вобласці мясцовыя ўлады заяўляюць пра дадатковыя пастаўкі і ўвядзенне часовых абмежаванняў для стабілізацыі рынку.
Транспарт чыноўнікаў нават у найбольш праблемных рэгіёнах застаецца на хаду, бо запраўляецца па-за чаргой або па асобных каналах.
У прыватнасці, у Саратаве на запраўках «Роснефти» гаручае адпускаюць выключна аўтамабілям экстраных службаў, прадстаўнікам раённых адміністрацый, МФЦ і «Пошты Расіі». Аналагічныя правілы прыярытэтнай запраўкі аўтамабіляў дзяржаўных структур і чыноўнікаў дзейнічаюць у Валгаградзе і Краснадары.