Раналду ўразіў прыхільнікаў сваёй уражвальнай формай
- 1.08.2026, 19:10
Зорны футбаліст паказаў пляжнае фота з сям'ёй.
Нападнік зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду апублікаваў новы допіс у сацыяльнай сетцы.
41-гадовы форвард Аль-Насра падзяліўся сямейнымі фотаздымкамі на сваёй старонцы ў Instagram, піша «Фокус».
Раналду паказаў здымкі з пляжнага адпачынку разам са сваёй нявестай Джорджынай Радрыгес і старэйшым сынам Крыштыяну Раналду-малодшым.
Крыштыяну разам са сваім сынам паказалі сваю фізічную форму. Крыштыяну-малодшы зраўняўся са сваім бацькам па росце.
Раналду ж жартам падпісаў допіс: «Not yet» («Пакуль не — заўв.»), намякнуўшы на параўнанне ў прэсе.
Допіс на старонцы партугальца сабраў больш за 17 мільёнаў упадабанняў і 182 тысячы каментароў.