BE RU EN

У Арменіі затрымалі зяця сябра Лукашэнкі

  • 10.08.2026, 6:00

Яго арыштавалі па справе аб заказным забойстве.

Суд у Ерэване арыштаваў на два месяцы былога дэпутата і экс-мэра Арташата Аргама Абрамяна — сына былога прэм’ер-міністра Арменіі Овіка Абрамяна. Яго абвінавачваюць у падбухторванні да заказнога забойства, учыненага ў 2023 годзе. Паводле версіі Следчага камітэта Арменіі, Абрамян падазраваў жонку ў асабістых адносінах з пастарам рэлігійнай арганізацыі «Хрысціяне евангельскай веры», якога ведамства называе ініцыяламі С. В. Таксама сцвярджаецца, што жонка Абрамяна перадавала пастару буйныя сумы грошай, паведамляе The Insider.

Як лічыць следства, з помсты Абрамян даручыў забойства свайму ахоўніку Г. Х., які знаходзіўся ў фінансавай і асабістай залежнасці ад яго. 30 красавіка 2023 года ахоўнік нібыта застрэліў пастара каля жылога дома на праспекце Мяснікяна ў Ерэване.

Мяркуемаму выканаўцу раней прад’явілі абвінавачванне ў забойстве і незаконным абароце зброі. У красавіку 2024 года яго справу накіравалі ў суд. Адвакат мужчыны сказаў выданню Hraparak, што яго падабаронны не прызнае віну, а прамых доказаў датычнасці Абрамяна да злачынства, паводле яго слоў, няма.

Аргам Абрамян жанаты з дачкой бізнесмена і лідара прарасійскай партыі «Працвітаючая Арменія» Гагіка Царукяна. Сам Царукян з ліпеня знаходзіцца пад арыштам па абвінавачанні ў арганізацыі махлярства і адмыванні грошай у асабліва буйным памеры.

Гагік Царукян і Аляксандр Лукашэнка падтрымліваюць цесныя сувязі — Царукян называе яго «сваім сябрам». Пасольства Беларусі ў Арменіі знаходзіцца побач з асабняком Царукяна ў вёсцы Арындж на ўскраіне Ерэвана.

Апошнія навіны