Запусціць Пуціна на ракеце
- 10.08.2026, 8:58
Украінская кампанія Fire Point намякнула на нешта важнае?
Украінская кампанія Fire Point, што займаецца распрацоўкай ракет і дронаў, апублікавала жартаўлівыя ілюстрацыі, на якіх расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін стартуе ў космас на ракеце.
Гэтыя фатаграфіі яны падпісалі словамі пра тое, што «у ўсіх нас ёсць мара». Фатаграфіі апублікаваныя ў Telegram-канале Fire Point.
Цікава, што крэмлёўскі дыктатар запушчаны на ракеце FP-9 — балістычнай ракеце, якая, як заяўляюць распрацоўшчыкі, зможа паражаць мэты ў Маскве.
Што дакладна азначае такі крок з боку кампаніі — пакуль невядома. Ці сведчыць гэта пра тое, што ў хуткім часе ўкраінская балістычная ракета FP-9 пачне выкарыстоўвацца для нанясення баявых удараў, інфармацыі няма.
Раней саўладальнік і галоўны канструктар украінскай абароннай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман адзначыў, што паўнавартасны запуск антыбалістычнай праграмы Freyja запланаваны на сярэдзіну 2027 года.