Жыхар Гомеля прынёс у абменнік 50-даляравую купюру, якую прывёз з Украіны да пачатку вайны
- 10.08.2026, 11:19
Давялося мець справу з міліцыяй.
З абароту вылучылі фальшывую 50-даляравую купюру, якую прынёс у абменнік жыхар Гомеля, паведамілі у Дзяржкамітэце судовых экспертыз.
Мужчына спрабаваў прадаць у банку тры 50-даляравыя банкноты. Адна з іх насцярожыла супрацоўніцу фінустановы. Касірка звярнула ўвагу на ледзь заўважную шурпатасць купюры і цьмянасць ахоўных элементаў.
Банкноту вылучылі і накіравалі на экспертызу. Спецыялісты зрабілі выснову, што падробка «выканана з дастатковай дакладнасцю, але мае шэраг адрозненняў». У прыватнасці, нанесеныя на яе выявы маюць «іншую перадачу колеру», а некаторыя элементы на пярэднім і адваротным баках невыразныя. Акрамя таго, на купюры адсутнічаюць рэгламентаваныя сродкі абароны.
«Мужчына толькі дапусціў, што прывёз купюру з Украіны, куды ездзіў да 2022 года. Цяпер усталёўваецца, адкуль менавіта паступіла фальшывая купюра і пры якіх абставінах яна апынулася ў абароце», — расказалі ў ГКСЭ.