Футбаліст святкаваў гол і праваліўся пад зямлю
- 10.08.2026, 11:54
Забаўны эпізод здарыўся ў чэмпіянаце Бразіліі.
На гэтых выходных балельшчыкі ўбачылі адну з самых незвычайных траўмаў у футболе: абаронца бразільскага клуба «Карыціба» Жасі Мараньян падчас святкавання гола праваліўся ў адкрыты лесвічны праём падтрыбуннага тунэлю, паведамляе Globo.
У 22-м туры бразільскай Серыі А «Карыціба» на сваім полі прымала галоўнага аўтсайдара чэмпіянату — «Шапэкоэнсэ». Гаспадары хутка павялі ў ліку, а на 44-й хвіліне яшчэ адзін мяч забіў гулец «Карыцібы» Жасі Мараньян. Для абаронцаў галы — з’ява нячастая. Магчыма, таму Жасі так захапілі эмоцыі, што ён забыў пра адкрыты лесвічны праём падтрыбуннага тунэлю і праваліўся проста ў яго.
У выніку Жасі аддзеліўся лёгкімі пашкоджаннямі: толькі пашкодзіў шчыкалатку. Яго замянілі, але ўжо пасля матчу ён актыўна даваў інтэрв’ю.
— Са мной усё ў парадку. Абаронцы рэдка забіваюць, таму я занадта захапіўся. А тунэль быў адкрыты. Праверу сваю нагу, — расказаў ён.
Найбольш забавнае ў гэтым эпізодзе тое, што гол не залічылі: арбітр зафіксаваў афсайд. Аднак гэта не перашкодзіла «Карыцібе» здабыць перамогу з лікам 2:1.