BE RU EN

Беларускі спецназ накіраваўся на вайсковыя вучэнні ў Кітай

  • 10.08.2026, 12:36

Байцоў рэжыму Лукашэнкі навучаць гарадскім баям і працы з дронамі.

Ваеннаслужачыя Сіл спецыяльных аперацый беларускай арміі накіраваліся ў Кітай для ўдзелу ў сумесных вучэннях «Імклівы арол — 2026». Пра гэта ў сваіх сацыяльных сетках паведаміла Міністэрства абароны.

Манэўры пройдуць на палігоне паветрана-дэсантных войскаў Кітая ў правінцыі Хубэй і працягнуцца да 24 жніўня.

Тэматыка вучэнняў прысвечана сумеснай тактычнай аперацыі ў гарадскіх умовах. Падчас манеўраў ваеннаслужачым належыць здзяйсняць парашутныя скокі, працаваць з беспілотнікамі і супрацьдзейнічаць дронам, асвойваць сумесную зборку беспілотнікаў, выконваць розныя віды стралковых практыкаванняў, выкарыстоўваць гарадскі і прамысловы альпінізм.

Апошнія навіны