BE RU EN

Пад Салігорскам знайшлі «беларускія Альпы»

  • 10.08.2026, 12:57

Маляўнічая лакацыя стала зоркай сацсетак.

Атмасфернае месца, якое ў сацсетках ужо паспелі празваць «беларускімі Альпамі», знаходзіцца ў вёсцы Півашы пад Салігорскам. Увагу карыстальнікаў прыцягнула чарада авечак, што пасвяецца ў полі на фоне вядомых салявых адвалаў, піша Onlíner.

Пра незвычайную лакацыю, якая і праўда выглядае вельмі кінематаграфічна, расказала карыстальніца Threads пад нікам @a.hilimon. Дзяўчына адзначыла, што месца зусім не турыстычнае — гэта прыватная гаспадарка.

Атмасфернае месца, якое ў сацсетках ужо паспелі празваць «беларускімі Альпамі», знаходзіцца ў вёсцы Півашы пад Салігорскам. Увагу карыстальнікаў прыцягнула чарада авечак, што пасвяецца ў полі на фоне вядомых салявых адвалаў.

Пра незвычайную лакацыю, якая і праўда выглядае вельмі кінематаграфічна, расказала карыстальніца Threads пад нікам @a.hilimon. Дзяўчына адзначыла, што месца зусім не турыстычнае — гэта прыватная гаспадарка.

Праўда, не выключана, што ў будучыні ферма стане афіцыйна даступнай для наведвання. А пакуль зрабіць прыгожы кадр можна хіба што здалёк, не парушаючы межаў прыватных уладанняў.

Апошнія навіны