Мэрыл Стрып выставіць на аўкцыён гардэроб з фільма «Д’ябал носіць Prada 2»
- 10.08.2026, 14:41
Стала вядома, куды пойдуць усе выручаныя сродкі.
Аўкцыённы дом Christie’s арганізуе анлайн-аўкцыён, на якім сярод лотаў будуць прадстаўлены рэчы з гардэроба фільма «Д’ябал носіць Prada 2». Ініцыятарам падзеі стала Мэрыл Стрып.
Аб гэтым паведамляе Deadline.
Сярод экспанатаў будуць прадстаўлены пінжак з кутасамі ад Dries Van Noten, які насіла гераіня Мэрыл Стрып Міранда Прыстлі, сукенка з пёрамі Bad Binch TongTong, створаная Тэрэнсам Чжоў, у якой у фільме з’явілася Лэдзі Гага, фірмовы блакітны світар Энды, якую сыграла Эн Хэтэуэй, і іншыя рэчы.
Усе выручаныя сродкі пойдуць на падтрымку Камітэта па абароне журналістаў (CPJ) і Рады амерыканскіх дызайнераў моды (CFDA).
«Далучайцеся да нас, каб разам уславіць праўду і прыгажосць, прыгажосць і праўду! Грандыёзны глабальны аўкцыён абутку, сумачак, вячэрніх сукенак і гламурных уражанняў пад назвай Д’ябал носіць Prada», — заклікала Мэрыл Стрып.
Акрамя таго, усе прадметы, выставленыя на аўкцыён, будуць прадстаўлены на бясплатнай публічнай выставе ў Christie’s у Нью-Ёрку з 8 па 13 верасня. А 10 верасня аўкцыённы дом правядзе кактэйльную вечарыну і дабрачынны аўкцыён у прамым эфіры.
Прэм’ера фільма «Д’ябал носіць Prada 2» адбылася ў красавіку 2026 года, праз 20 гадоў пасля выхаду першай культавай стужкі. Сусветныя зборы склалі 691 мільён долараў. Да выканання галоўных роляў вярнуліся Мэрыл Стрып (Міранда Прыстлі), Эн Хэтэуэй (Энды Сакс), Эмілі Блант (Эмілі Чарльтан) і Стэнлі Тучы (Найджэл Кіплінг).