Работнікі ЦЭЦ-4 зладзілі «сюрпрыз» для мінчан
- 10.08.2026, 16:16
Частка жыхароў сталіцы прачнулася ад паху спаленай гумы.
Мінчукі сёння масава скардзіліся ў сацсетках на непрыемны пах у паўднёва-заходніх раёнах горада ўначы і раніцай. Пра гэта паведамлялі жыхары Маскоўскага, Кастрычніцкага і Фрунзенскага раёнаў сталіцы.
«Мінск, пятая гадзіна раніцы, — піша ў Threads aksenc.mm. — Хтосьці ведае, што за агідны пах спаленай гумы на вуліцы?! Пераважна Фрунзенскі раён, я ўжо думала, што звар'яцела, смярдзіць жахліва проста».
Як высветлілася, прычына непрыемнага паху — мазут, які спальвалі на Мінскай ЦЭЦ-4. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
— Пісалі ж нібыта, што на ЦЭЦ-4 будуць паліць мазут для нейкай апрацоўкі.
— Матусевіча. Таксама смярдзіць, прачнулася а 6-й раніцы са спуду, што ў кватэры смярдзіць газам.
— У Курасоўшчыне тое самае, прынамсі з чатырох раніцы.
— Кастрычніцкі раён таксама, наогул думала, што пахне газам.
— Прачнулася ад гэтага паху а чацвёртай. Закрыла ўсе вокны, сапраўды стала дрэнна. Гэта жахліва.
— Таксама каля метро «Маліноўка». Каля чацвёртай раніцы ўстала з-за вельмі дрэннага самаадчування, балела галава, дыхаць было немагчыма, закрыла ўсе вокны, не разумела — гэта ўжо здаецца ці насамрэч. Раніцай не зразумела, ці прайшоў пах.