«Беларусы набылі нешта вельмі важнае»
- 10.08.2026, 16:47
Успамінаючы падзеі жніўня 2020 года.
Былая жыхарка расійскага Навасібірска da_janusz распавяла пра тое, як правяла тыя дні шэсць гадоў таму.
«Шэсць гадоў таму яшчэ ў навасібірскай кватэры да світанку глядзела трансляцыі з горада, у якім тады марыла жыць, — піша яна. — На відэа людзі крычалі АМОНу «Апускай шчыты», а над імі вялікімі літарамі ззяла «Слава пераможцам!».
У Мінску я пабывала за год да таго і ў самы першы дзень раптам адчула, што я нарэшце «ўдома». Гэта было зусім непатлумачальнае пачуццё, якога не было ні ў адным месцы, нават на вуліцы, дзе нарадзілася. Ілюзій адносна рэжыму ў Беларусі не было ніякіх. Што было ў нулявыя, у 2010 і ў 2015, я добра ведала. напэўна, заставалася толькі наіўная, ледзь улоўная надзея — паглядзім, што там будзе на выбарах.
Паглядзелі. Праз шэсць гадоў старыя і новыя сябры з Беларусі — у іншых краінах. Ды і я праз вайну ўжо паспела пажыць у дзвюх. але мне здаецца, беларусы тады зусім не прайгралі, а набылі нешта вельмі важнае.
Цяпер ужо ў бялградскай кватэры ў мяне вісіць карта ўлюбёнага горада — Мінска / Менска. У марах зноў апынуцца там, але ўжо з тымі, хто вымушана пакінуў свой дом.
Жыве Беларусь! Жыве вечна!»