BE RU EN

Генштаб ЗСУ пацвердзіў паспяховы ўдар па «Табольскнафтахіме»

  • 10.08.2026, 19:02

Украіна дабралася да Сібіры.

Украіна ўпершыню паразіла нафтахімічны камбінат «Табольскнафтахім» у Цюменскай вобласці за 2 тыс. км ад сваіх межаў.

Удар пацвердзіў афіцыйна ўкраінскі Генштаб ЗСУ.

Удар быў нанесены ў межах буйной аперацыі па зніжэнні ваенна-эканамічнага патэнцыялу РФ. Паводле дадзеных вайскоўцаў, дронам была пашкоджаная цэнтральная газафракцыянацыйная ўстаноўка магутнасцю прыкладна 6,6 млн тон сыравіны ў год.

«Устаноўка з'яўляецца важнай складовай вытворчага комплексу аднаго з найбуйнейшых нафтахімічных прадпрыемстваў РФ і Еўропы. Прадпрыемства вырабляе крытычна важную для расійскага ВПК сыравіну… Гэтыя прадукты выкарыстоўваюцца ў вытворчасці кампанентаў ракетнага паліва, авіяпаліва, кампазітных матэрыялаў для БПЛА і высокаактанавых бензінаў», — адзначылі ў Генштабе.

Наколькі моцна пашкоджаны аб'ект, цяпер удакладняецца.

Апошнія навіны