BE RU EN

Стала вядома, якім будзе верасень у Беларусі

  • 10.08.2026, 20:34

Прагноз сіноптыкаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у верасні надвор'е ў Беларусі можа быць на 1 - 2 градусы цяплей, чым звычайна. Пагодныя анамаліі на кантыненце чакаюцца ў Германіі, Чэхіі і Венгрыі, высокая верагоднасць, што і Беларусь трапіць у зону павышаных тэмператур.

Таксама па прагнозах у пачатку восені ападкаў будзе менш, чым звычайна. З-за высокага атмасфернага ціску ніжэйшая верагоднасць цыклонаў і атмасферных франтоў, таму, хутчэй за ўсё, верасень будзе не толькі цёплым, але і сухім.

- Пераход ад лета да восені будзе плыўным, без рэзкіх пахаладанняў, - сказана ў папярэднім прагнозе.

Апошнія навіны