BE RU EN

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Дзярждуму партыю «Яблоко»

  • 10.08.2026, 20:50

Падчас пасяджэння каля будынка суда сабраліся людзі, якія прыйшлі падтрымаць «Яблоко».

Суддзя Вярхоўнага суда Расіі Вячаслаў Кірылаў задаволіў пазоў, які падала партыя «Родина». У «Яблоку» заявілі, што будуць абскарджваць гэтае рашэнне, паведамляе «Медуза».

Падчас пасяджэння каля будынка суда сабраліся людзі, якія прыйшлі падтрымаць «Яблоко». Пасля абвяшчэння рашэння яны пачалі скандаваць: «Ганьба!»

Пазоў аб зняцці партыі з выбараў падала «Родина». Яе прадстаўнікі сцвярджалі, што ў сваёй перадвыбарчай агітацыі «Яблоко» парушае аўтарскія правы і выкарыстоўвае лозунгі, якія яны назвалі «экстрэмісцкімі».

У ходзе судовага разбіральніцтва прадстаўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі таксама спаслаўся на інфармацыю Расфінманіторынга пра нібыта атрыманне «Яблокам» фінансавання з-за мяжы.

У самой партыі патлумачылі паходжанне гэтых сродкаў продажам замежных акцый. Паводле слоў прадстаўнікоў «Яблока», партыя валодала такімі актывамі і паводле закона мусіла пазбавіцца ад іх перад выбарамі.

Апошнія навіны