Зяленскі раскрыў даныя ўнутраных апытанняў у РФ
- 10.08.2026, 22:01
Што змяняецца ў настроях расіян.
У Расіі расце колькасць людзей, якія выступаюць за заканчэнне вайны супраць Украіны. Гэтыя настроі, паводле даных унутраных апытанняў, становяцца ўсё больш прыкметнымі.
Аб гэтым паведаміў у відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў Зяленскага, Украіна мае даныя ўнутраных апытанняў, якія сведчаць пра рост колькасці расіян, што жадаюць заканчэння вайны.
Пры гэтым украінскі прэзідэнт лічыць, што гэтых змен недастаткова і грамадскі запыт на завяршэнне баявых дзеянняў павінен стаць больш прыкметным.
- У нас ёсць даныя ўнутраных апытанняў у Расіі, што ўжо цяпер там расце колькасць людзей, якія хацелі б завяршэння вайны. І гэта павінна быць яшчэ адчувальней, - сказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ўзмацненне такіх настрояў павінна паўплываць не толькі на дыктатара Уладзіміра Пуціна, але і на яго асяроддзе і расійскія дзяржаўныя структуры.
- Так, каб Пуцін і яго адміністрацыя, і яго эфэсбэшнікі, і ўсе астатнія ў дзяржаве-агрэсары аднолькава разумелі, што няма іншай альтэрнатывы, акрамя міру, - падкрэсліў Зяленскі.