Намесніка губернатара Краснадарскага края адправілі на вайну на «абнуленне»
- 11.08.2026, 6:00
Ён нібыта занадта шмат ведаў.
У РФ фактычна пакаралі смерцю былога намесніка губернатара Краснадарскага края Сяргея Уласава. Спачатку яго асудзілі за карупцыю, пасля чаго адправілі паміраць на вайну. Цяпер ён лічыцца зніклым без вестак.
Аб гэтым паведаміў расійскі рэсурс ВЧК-ОГПУ, які звязваюць з расійскімі спецслужбамі.
Уласаў да нядаўняга часу быў правай рукой губернатара Краснадарскага края Веніяміна Кандрацьева. Яго характарызавалі як «паслухмянага і зручнага». У пэўны момант ён пачаў збліжацца з чэкістамі. Менавіта яны і адправілі яго на ўбой.
«Як ён стаў віцэ-губернатарам, да яго пацягнуліся мясцовыя супрацоўнікі ФСБ Купін, Шошын). Яны на той час курыравалі будоўлі і ўваход буйных маскоўскіх падрадчыкаў у рэгіён. Чэкісты шчыльна «акучвалі» Уласава і па працы, і па асабістым: арганізацыя сямейнага адпачынку, рыбалкі, рэстаранаў. Актыўна выкарыстоўвалі яго ў сваіх інтарэсах. Як і Кандрацьеў.
Сам Уласаў у кішэню шмат не клаў, асабліва вялікіх грошай і не было. Папаўся ён на драбязе. Усе гэтыя Купіны, Шошыны, людзі губернатара пераканалі яго не абскарджваць прысуд у апеляцыі, запісацца ў «СВА», абяцалі цёплае месца. А ў выніку трапіў на самую перадавую. Занадта шмат ведаў», — распавёў канал.