У Камсамольску-на-Амуры гарыць найбольшы на Далёкім Усходзе РФ НПЗ
- 11.08.2026, 8:10
Прычыны ўтойваюцца.
У аўторак, 11 жніўня, у расійскім Камсамольску-на-Амуры Хабараўскага краю РФ адбыўся пажар. У сетцы пішуць, што гарыць буйны нафтаперапрацоўчы завод, што належыць «Раснафце», паведамляе «Фокус».
Раніцай відавочцы паведамілі, што на прамысловым аб'екце ў Камсамольску-на-Амуры раптоўна ўспыхнуў пажар. Пра гэта пішуць OSINT-аналітыкі.
«У Камсамольску-на-Амуры, Хабараўскі край, зусім «выпадкова» загарэўся НПЗ», — адзначаюць маніторынгавыя каналы.
Прычыны раптоўнага ўзгарання аб'екта на момант публікацыі застаюцца невядомымі. Аналітыкі мяркуюць, што гэта не з'яўляецца наступствам атакі беспілотнікаў. Афіцыйна ўлады не тлумачылі прычыну ўзгарання.
Паводле звестак маніторынгавага канала Astra, у Камсамольску-на-Амуры гарыць ТАА «РН-Камсамольскі НПЗ», што належыць нафтаваму гіганту «Раснафта» (Камсамольскі нафтаперапрацоўчы завод). Прадпрыемства паводле праектнай магутнасці перапрацоўвае каля 8 мільёнаў тон нафты на год.
НПЗ вырабляе аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва стандарту К5, судовае паліва і іншыя нафтапрадукты і з'яўляецца адным з ключавых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў на Далёкім Усходзе Расіі.
Нагадаем, уначы на 11 жніўня беспілотнікі атакавалі Варонежскую вобласць РФ: пад удар трапіў лагістычны хаб Wildberries.