BE RU EN

Сужэнская пара падчас рыбалкі выпадкова перасекла літоўска-беларускую мяжу

  • 11.08.2026, 8:29

Стала вядома, як адрэагавалі памежнікі.

Сужэнская пара выпадкова перасекла літоўска-беларускую мяжу падчас рыбалкі на Пурвенайскім ставе ў Шальчынінкскім раёне, паведамілі у Службе аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.

Інцыдэнт адбыўся ранкам 7 жніўня. Сістэма памежнага назірання паказала двух чалавек, якія перасякалі літоўска-беларускую мяжу на лодцы. Праплыўшы каля 10 метраў у бок беларускай тэрыторыі, плаўсродак неўзабаве разгарнуўся і вярнуўся ў Літву.

Пры гэтым дзяржаўная мяжа на Пурвенайскім ставе абазначана добра бачнымі буямі, падкрэслілі ў САДМ.

Парушальнікамі аказаліся 48-гадовая жанчына і 51-гадовы мужчына. Пара растлумачыла памежнікам, што перасекла мяжу выпадкова. Ім выпісалі штрафы — па 35 еўра на кожнага.

Апошнія навіны