BE RU EN

Пінчанін паказаў трук на Suzuki і застаўся без правоў

  • 11.08.2026, 10:34

Яго манеўр трапіў на камеры.

У Пінску камеры зафіксавалі незвычайны манеўр 37-гадовага матацыкліста. Мужчына на Suzuki вырашыў праехаць па дарозе на адным заднім коле.

Парушальніка ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ Пінскага ГАУС з дапамогай рэсурсаў РСМОБ. У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што правілы забараняюць матацыклістам рухацца на адным коле, а таксама ехаць, не трымаючыся за руль. Такія манеўры могуць прывесці да страты кіравання і стварыць небяспеку для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

У выніку пінчаніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яму прызначылі штраф і пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі. Памер штрафу і тэрмін пазбаўлення ў паведамленні ДАІ не ўдакладняюцца.

Апошнія навіны