Сірыйскага дыктатара Башара Асада прысудзілі да смяротнай кары
- 11.08.2026, 13:35
Суд прыняў рашэнне завочна.
Сірыйскі суд 11 жніўня завочна прысудзіў былога прэзідэнта краіны Башара Асада да смяротнай кары. Пра гэта паведамляе Al Arabiya.
Суд прызнаў Башара Асада вінаватым у «ваенных злачынствах» і «злачынствах супраць чалавечнасці», здзейсненых падчас грамадзянскай вайны ў краіне.
Гэта першы падобны прысуд у дачыненні да прадстаўнікоў былога ўрада пры новай уладзе.
Нагадаем, былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які доўгі час знаходзіўся пры ўладзе, звярглі паўстанцы ў снежні 2024 года пасля 13-гадовай грамадзянскай вайны. Пасля гэтага ён разам з сям’ёй уцёк у Расію.
У кастрычніку 2025 года нямецкая газета Die Zeit паведаміла, што Башар Асад пражывае з сям’ёй у «Масква-Сіці». Там ім належыць мінімум 19 кватэр.