BE RU EN

На валютным рынку Беларусі адбыўся разварот

  • 11.08.2026, 14:09

У абменніках пачалі ўтварацца чэргі.

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) у аўторак, 11 жніўня, еўра і долар раптоўна патаннелі, а расійскі рубель падаражэў да максімуму за 4 дні.

Курсы асноўных валют па выніках таргоў 11 жніўня:

— 1 долар – 2,9480 рубля (-0,52%, або -1,54 капейкі ў параўнанні з 10 жніўня),

— 1 еўра – 3,4059 рубля (-0,13%, або -0,46 капейкі),

— 100 расійскіх рублёў – 3,6154 беларускага рубля (+0,26%, +0,94 капейкі),

— 10 кітайскіх юаняў – 4,3948 рубля (-0,55%, -2,42 капейкі).

На фоне падаражання долара і яго набліжэння да значэння 3,0 ў некаторых мінскіх абменніках стала больш людзей, чым звычайна. Журналіст прапагандысцкага выдання Smartpress.by заўважыў нетыповыя для працоўных дзён чэргі па 6–8 чалавек.

Магчыма, беларусы вырашылі скарыстацца часовым аслабленнем долара і еўра, каб купіць валюту перад магчымым новым ростам курсаў.

Апошнія навіны