BE RU EN

Беспілотнікі атакавалі памежны пераход на беларуска-расійскай мяжы

  • 11.08.2026, 14:24

Каля «Чырвонага Каменя» загарэліся дзве фуры.

З-за ўдару дрона сёння не працуе пункт пропуску «Чырвоны Камень» на беларуска-расійскай мяжы.

Паводле інфармацыі падпісчыкаў тэматычных груп, раніцай у раёне памежнага пераходу «Чырвоны Камень» была зафіксавана атака БПЛА. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі, піша выданне «Флагшток».

Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым як мінімум да заўтрашняй раніцы.

Апошнія навіны