Расія больш не можа абараніць такую тэрыторыю
- Валерый Пекар
- 11.08.2026, 14:46
Гэта значыць, што ў выніку вайны імперыя скараціцца.
Мы прызвычаіліся да далёкіх удараў Сіл абароны Украіны. Паражэнне мэты ў Сібіры на адлегласці 2200 км ужо не здзіўляе.
Розум патрабуе эскалацыі адчаванняў. Але гэта наступства стомы. Можна спыніцца і паглядзець на мапу.
Памер імперыі на працягу пяці стагоддзяў яе існавання (так, нават 500 гадоў не набярэцца для гэтага «тысячагадовага рэйха») быў яе найлепшым абаронцам, стратэгічнай перавагай. Тэхналагічныя змены ператварылі гэтую перавагу ў стратэгічную ўразлівасць.
Абароніць такую тэрыторыю немагчыма. Такім чынам, у выніку вайны яна скараціцца.
Валерый Пекар, Facebook