«Страшна падыходзіць»: расіянін паказаў наступствы ўдару па складзе Wildberries у Тульскай вобласці
- 11.08.2026, 15:07
Відэафакт.
Расіянін паказаў наступствы ўдару ўкраінскіх дронаў па складзе Wildberries у Тульскай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на апублікаваных кадрах расіянін здымае знішчаныя складскія памяшканні маркетплэйса ў горадзе Аляксін.
На відэа бачны маштабныя разбурэнні пасля атакі. Сярод пашкоджаных будынкаў мужчына паказвае памяшканне сталовай, якое засталося бадай што адзіным ацалелым.
«Вось такая… Страшна падыходзіць», — каментуе ўбачанае расіянін.