BE RU EN

Сербія рыхтуецца ўвесці візы для расіян

  • 11.08.2026, 15:21

Краіна намерваецца далучыцца да Шэнгенскай зоны.

Сербія, адна з апошніх еўрапейскіх краін, куды свабодна могуць уязджаць расіяне, рыхтуецца далучыцца да Шэнгенскай зоны, што аўтаматычна пацягне ўвядзенне віз для грамадзянаў РФ, піша The Moscow Times.

Мэта Бялграда — гатоўнасць да ўступлення ў Шэнген да канца 2027 года, паведаміў у інтэрв’ю «Радыё Бялграда» міністр еўрапейскай інтэграцыі рэспублікі Наманья Старовіч. Паводле яго слоў, урад Сербіі ўжо сфармаваў спецыяльную працоўную групу на чале з МУС і зацвердзіў план неабходных рэформаў. Пры гэтым далучэнне да Шэнгенскай зоны плануецца без паўнавартаснага ўступлення ў ЕС, якое, паводле Старовіча, малаверагоднае да канца дзесяцігоддзя.

У Сербіі абмяркоўваецца пытанне змянення візавага рэжыму з Расіяй, пацвердзіў «Известиям» кіраўнік парламенцкага камітэта па пытаннях дыяспары і сербаў рэгіёна Драган Станоевіч. Ён заявіў, што магчымасць увядзення віз разглядаецца ў кантэксце выканання патрабаванняў Еўрасаюза. Зараз грамадзяне Расіі могуць уязджаць у Сербію без візы і знаходзіцца ў краіне да 30 дзён. Сербія вядзе перамовы аб уступленні ў ЕС з 2014 года.

У красавіку 2026 года прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч заяўляў пра намер да канца года выканаць крытэрыі, неабходныя для далейшага прасоўвання па шляху еўраінтэграцыі, у тым ліку ў сферы міграцыйнай і візавай палітыкі. У кастрычніку 2025 года ён называў сяброўства ў ЕС знешнепалітычным прыярытэтам краіны. Пры гэтым Вучыч адхіліў паведамленні пра магчымую адмену бязвізавага рэжыму з Расіяй. У чэрвені прэзідэнт заявіў у эфіры тэлеканала Prva, што такое пытанне ў Сербіі нават не разглядалася. «Такое рашэнне не будзе прынята, нават калі яго хтосьці прыме, яно будзе неадкладна адменена», — заяўляў тады Вучыч. Але Вучыч неўзабаве можа пакінуць пасаду, і 27 чэрвеня ён заяўляў, што хутка сыдзе ў адстаўку.

Апошнія навіны