У Мінску прадаюць вядомы бар на Зыбіцкай
- 11.08.2026, 16:05
За «Чардак» хочуць амаль $1 мільён.
У Мінску прадаецца вядомы бар «Чардак», размешчаны на вуліцы Зыбіцкай. Аб'ява аб продажы з'явілася на пляцоўцы Kufar.by.
«Просты стыль ва ўсім — сучасны дэмакратычны інтэр'ер, распрацаваны літоўскай студыяй дызайну», — распавядаецца ў аб'яве.
Завядзенне прадаецца разам з аўтарскай мэбляй, абсталяваннем для бара і кухні, гукавой і диджэйскай апаратурай, праектарам.
Плошча бара — 205 м², плюс яшчэ летняя тэраса на 110 м².
Кошт — 2,9 мільёна рублёў, або амаль $984 тысячы.
Бар «Чардак» адкрыўся ў 2013 годзе. На той час гэта было адно з самых модных завядзенняў у сталіцы. Бар ужо выстаўлялі на продаж у 2024 годзе.