У Беларусі змянілася плата за школьныя падручнікі
- 11.08.2026, 17:09
Бацькам назвалі новыя сумы.
У Беларусі зацвердзілі кошт карыстання школьнымі падручнікамі на наступны навучальны год. Бацькам вучняў 1–11-х класаў трэба будзе заплаціць 22,5 рубля, для шматдзетных сем’яў сума істотна меншая.
Стаў вядомы памер платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ў 2026/2027 навучальным годзе. Для вучняў 1–11-х класаў кошт камплекта складае 22 рублі 50 капеек. Разлік вядзецца, зыходзячы з базавай велічыні, якая з 1 студзеня 2026 года роўная 45 рублям. Плата за карыстанне падручнікамі для школьнікаў устаноўлена ў памеры 0,5 базавай велічыні, што і дае ў выніку 22,5 рубля, піша «Мінская праўда».
Для дзяцей з шматдзетных сем’яў дзейнічае зніжка 50%. Яны заплацяць 11 рублёў 25 капеек. Бацькам дашкольнікаў пашанцавала больш: для іх стаўка складае 0,2 базавай велічыні — гэта 9 рублёў.
Некаторыя катэгорыі дзяцей вызвалены ад платы цалкам. Сярод іх:
дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
дзеці-інваліды;
вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
іншыя катэгорыі, прадугледжаныя артыкулам 39 Кодэкса аб адукацыі.
Унесці плату за карыстанне падручнікамі неабходна да 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.