BE RU EN

Навукоўцы расказалі, як добра выспацца без лішніх намаганняў

  • 11.08.2026, 18:39

Сон нельга прымусіць прыйсці, але яму можна стварыць умовы.

Даследчыкі прапануюць змяніць звыклы падыход да бяссонных начэй: замест спробаў за любы кошт заснуць варта спачатку дапамагчы нервовай сістэме перайсці са стану напружання ў рэжым адпачынку, піша Psychology Today (пераклад — сайт Charter97.org).

Сон лягчэй надыходзіць, калі арганізм атрымлівае дастаткова сігналаў бяспекі. Пастаянны стрэс, трывожныя думкі і напружанне падтрымліваюць сімпатычную нервовую сістэму ў стане павышанай гатоўнасці, з-за чаго мозгу складаней перайсці да адпачынку.

Псіхолагі прапануюць успрымаць засынанне не як пераключальнік, а як паступовае змяншэнне актыўнасці. Яны параўноўваюць гэты працэс з самалётам, які здзяйсняе доўгую пасадку. Калі пасля напружанага дня адразу лягчы ў ложак і патрабаваць ад сябе сну, мозг можа працягваць аналізаваць падзеі, будаваць планы і шукаць магчымыя пагрозы.

«Не столькі спрабуйце заснуць, колькі дапамагайце сваёй нервовай сістэме супакоіцца», — рэкамендуе аўтар матэрыялу.

Для гэтага спецыялісты раяць загадзя зніжаць узровень напружання, ствараць спакойны вячэрні рытуал і эксперыментаваць з практыкамі, якія дапамагаюць перайсці ў стан глыбокага адпачынку. Сярод іх — дыхальныя практыкаванні, ёга, медытацыя, візуалізацыя і практыкі асэнсаванасці.

«Мы не можам прымусіць сон адбыцца, але можам стварыць умовы, у якіх ён узнікне натуральна», — лічаць аўтары.

Пры гэтым нават калі сон не прыходзіць адразу, глыбокае расслабленне само па сабе можа быць карысным для арганізма.

Апошнія навіны