BE RU EN

У Германіі стварылі нестандартны пазадарожны аўтадом-трансформер для дваіх

  • 13.08.2026, 10:44

Унікальная мадэль прыстасаваная да бездарожжа.

Нямецкі вытворца аўтадомаў Laske Expedition прадставіў новую мадэль Turtle E410. Яна прыстасаваная да бездарожжа і можа трансфармавацца.

Аўтадом Laske Turtle E410 быў прадстаўлены на оф-роад-шоў у Бад-Кісінгене, і неўзабаве пачнуцца яго продажы па цане ад 345 000 еўра. Пра гэта паведамілі на сайце Autoevolution.

У аснове навінкі — паўнапрывадное грузавое шасі Iveco Daily 4x4 з поўнай масай 5,5 тоны. 6,6-метровы дом на колах абсталяваны турбадызельным рухавіком магутнасцю 180 к.с., аўтаматычнай каробкай перадач і трыма блакаваннямі дыферэнцыялаў, а таксама мае вялікі дарожны прасвет і пазадарожныя шыны.

Новы Laske Turtle E410 атрымаў двухмесны жылы модуль з сэндвіч-панэляў, які забяспечвае добрую цеплаізаляцыю. Ён здольны трансфармавацца: у яго падымаецца дах (вышыня павялічваецца з 2,15 да 2,6 м), а па баках высоўваюцца секцыі, у якія можна ўсталяваць мыйку, партатыўную кухню або набор для барбекю.

Дом на колах разлічаны на дваіх. Унутры ўсталяваны шырокі ложак і абедзенны стол з крэсламі, а таксама ёсць нямала шафаў і паліц розных памераў.

На кухні знайшлося месца для газавай пліты з духоўкай, мыйкі, халадзільніка і мікрахвалевай печы. У пярэдняй частцы жылога модуля выдзелены паўнавартасны санвузел.

Аўтадом Laske E410 абсталяваны літыйвай батарэяй ёмістасцю 400 А·г і сонечнымі панэлямі на даху. Таксама маецца аўтаномны дызельны абагравальнік, 200-літровы бак для вады і 80-літровая ёмістасць для адходаў.

Апошнія навіны