У ЗША «скрыжавалі» Jeep і Lamborghini
- 13.08.2026, 19:45
Арыгінальны аўтамабіль атрымаў назву Jeeporghini.
У ЗША стварылі незвычайны пазадарожнік. Аўтамабіль спалучае ў сабе рысы Jeep Wrangler і Lamborghini Countach.
Незвычайны праект — тварэнне цюнера і блогера Кайла з Паўночнай Караліны. Арыгінальны аўтамабіль атрымаў назву Jeeporghini, паведамляе «Фокус».
Кайл набыў стары кароткі пазадарожнік Jeep Wrangler YJ 1995 года выпуску і копію суперкара Lamborghini Countach, пабудаваную на базе Pontiac Fiero. Памеры абодвух аўтамабіляў аказаліся падобнымі, а колавая база — ідэнтычнай.
Амерыканец усталяваў шклапластыкавы кузаў Lamborghini на рамнае шасі Jeep. Пры гэтым ён зняў крышку пярэдняга багажніка суперкара, каб пакінуць рашотку радыятара і фары Wrangler, а таксама сталёвыя дугі. Аўтамабіль адрозніваецца нестандартным пясочным афарбаваннем.