Пайшоў з жыцця купалавец Мікалай Кучыц
- 14.08.2026, 10:14
Ён зняўся ў 40 фільмах і серыялах.
На 74-м годзе жыцця памёр акцёр Мікалай Кучыц, паведаміла тэатральная група «Вольныя Купалаўцы».
«Сёння пайшоў з жыцця наш купалавец Мікалай Кучыц», — такое паведамленне ўвечары 13 жніўня з'явілася ў Instagram тэатральнай групы «Вольныя Купалаўцы».
Кучыцу было 73 гады. Вучыўся на курсе Барыса Луцэнкі у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). 19 гадоў аддаў Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы, адкуль звольніўся ў 2020 годзе разам з большай часткай трупы.
Кучыц здымаўся ў кіно, зняўся ў 40 фільмах і серыялах.
На сайце тэатра імя Купалы няма паведамлення пра смерць акцёра. Таксама беларуская дзяржава праігнаравала сыход легендарнага трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі, не дараваўшы падтрымкі ліста спартсменаў супраць гвалту і за сумленныя выбары.