Ferrari прадставіла ўнікальны суперкар магутнасцю 1000 к.с.
- 14.08.2026, 14:39
Аўтамабіль створаны ў адзіным экзэмпляры.
Новую Ferrari CZ26 прадставілі ў межах Аўтамабільнага тыдня ў Мантэрэі. Падрабязнасці пра навінку апублікаваныя на сайце італьянскага вытворцы.
Суперкар Ferrari CZ26 быў створаны ў адзіным экзэмпляры па замове прыхільніка маркі з ЗША. У аснове аўтамабіля — купэ Ferrari SF90 Stradale.
Ferrari CZ26 захоўвае звыклы сілуэт, аднак адрозніваецца змененай пярэдняй часткай з больш высокім капотам, тонкімі фарамі і шырокімі паветразаборнікамі. Таксама былі замененыя заднія ліхтары і бакавыя вентыляцыйныя адтуліны. Акрамя таго, суперкар вылучаецца асаблівай срэбрыстай афарбоўкай з чорным «носам» і чырвоным дэкорам.
Салон Ferrari SF90 Stradale захаваў звыклую кампановаку, аднак у аздабленні стала больш алькантары і карбону з ярка-чырвонымі ўстаўкамі.
Без змяненняў засталася і паўнапрывадная плагін-гібрыдная ўстаноўка магутнасцю 1000 к.с. з 4,0-літровым V8 з падвойным турбанаддувам і трыма электрарухавікамі. Новы Ferrari CZ26 здольны разганяцца да 100 км/г за 2,5 с, а да 200 км/г — за 6,7 с. Максімальная хуткасць складае 328 км/г, акрамя таго, суперкар здольны праехаць 24 км на электрычнай цязе.