Дроны паразілі склад Wildberries у расійскім Чэхаве
- 16.08.2026, 8:35
Прагучалі моцныя выбухі.
Маніторынгавыя групы паведамляюць, што ў горадзе Чэхаў Маскоўскай вобласці РФ прагучалі моцныя выбухі. Жыхары горада скардзяцца на пралёт груп дронаў і працу мясцовай СПА.
Тым часам у расійскіх пабліках паведамляюць, што дроны, верагодна, ляцяць у бок мясцовага склада Wildberries. Відэа з месца падзей публікуе канал Exilenova+.
«Чэхаў, Маскоўская вобласць. Паведамляецца пра пралёты дронаў і працу СПА, а таксама пра пажары», — гаворыцца ў паведамленні.
Пазней маніторынгавыя групы паведамілі, што праз дзеянні мясцовых сіл СПА дрон урэзаўся ў шматкватэрны дом. Цяпер атака дронаў працягваецца, а мясцовыя жыхары мяркуюць, што мэтай можа быць мясцовы склад Wildberries.
З адкрытых крыніц вядома, што 4 жніўня на складское памяшканне маркетплэйса быў учынены напад з выкарыстаннем дронаў. У выніку атакі адбылося невялікае ўзгаранне, якое супрацоўнікам расійскага МНС удалося патушыць.