Мужчына заўважыў на дачы «беларускую анаконду»
- 16.08.2026, 10:45
Памеры змяі здзівілі беларусаў.
Сустрэча са змяёй, нават з бяскрыўдным вужом, у многіх выклікае лёгкую паніку. Асабліва, калі рэптылія здаецца даволі буйной. Нядаўна менавіта такую змяю заўважыў беларус на дачы пад Лагойскам, піша «Онлайнер».
Убачыўшы змяю, мужчына апублікаваў фота ў Threads і суправадзіў паведамленнем: «Сустрэў на дачы такога монстра ў Лагойскім раёне, гэта нармальны памер для вужа?»
Пост сабраў дзясяткі самых розных каментароў — ад жартаўлівых да напалоханых:
«Анаконда-беларуска».
«Гэта стары вуж. Я падобнае ў лесе сустракала».
«У беларускай міфалогіі ёсць Вужыны Цар, можа, гэта ён і ёсць?»
«Я б адразу з’ехала на іншы кантынент. Трэш».
«У мяне дача ў Лагойскім раёне, мне яе ўжо адпісваць?»
«Нармальны. Няхай сабе паўзе з мірам. Не крыўдзіце!»
«Сустрэлі Вы, а сэрца выскачыла ў мяне. Мне праз экран страшна».
Судзячы па фота, мужчына, найверагодней, убачыў звычайнага вужа. Звычайна гэтыя змяі дасягаюць 60—100 см у даўжыню, аднак буйныя асобіны могуць вырастаць да 1,2—1,5 метра. Самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.