Украінскія дроны FP-1 спалілі адзін з найбуйнейшых складаў Wildberries пад Масквой
- 16.08.2026, 10:58
Амаль увесь комплекс ахоплены агнём.
Сілы абароны Украіны ўначы 16 жніўня паразілі лагістычны хаб Wildberries у Каледзіне Маскоўскай вобласці з дапамогай украінскіх дронаў FP-1.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал кампаніі Fire Point і маніторынгавыя Telegram-каналы.
Склад палае ўжо некалькі гадзін. Над месцам удару падняўся велізарны клуб чорнага дыму.
У Сеціве з’явілася велізарная колькасць відэа пажараў, якія знялі відавочцы. «Ноч зноў была цяжкая. У Каледзіне больш няма складу. Ён гарыць… Яшчэ гарыць Дамадзедава. А 3-й гадзіне ночы ўсё ляцела. Было (вельмі) страшна», — распавёў сведка атакі.
Судзячы па апублікаваных відэа, выратаваць склад у Каледзіне ўжо не ўдасца. Амаль увесь комплекс ахоплены агнём. Яго спрабуюць тушыць з дапамогай верталётаў, аднак пакуль безвынікова.
Варта адзначыць, што гэта адзін з найбуйнейшых лагістычных комплексаў кампаніі — яго плошча каля 250 000 кв. м.
Аб’ект выкарыстоўваецца для захоўвання, сартавання і размеркавання тавараў падвойнага прызначэння.
Таксама пасля ўдараў дронаў гарыць мультымадальны лагістычны комплекс «Паўночнае Дамадзедава» ў Дамадзедаве.
Нагадаем, у ноч на 16 жніўня беспілотнікі масіравана атакавалі Маскву.