ЗСУ паразілі завод па вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва пад Растовам
- 16.08.2026, 13:31
Важнае для арміі РФ прадпрыемства гарыць.
Сілы абароны Украіны ў ноч на 16 жніўня паразілі прадпрыемства «Камбінат Каменскі» ў Каменску-Шахцінскім Растоўскай вобласці Расіі.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
На тэрыторыі аб’екта зафіксаваны пажар, маштабы шкоды ўдакладняюцца.
«Камбінат Каменскі» — прадпрыемства расійскага абаронна-прамысловага комплексу, якое вырабляе цвёрдае ракетнае паліва для боепрыпасаў РСЗА «Ураган», «Смерч» і «Тарнада-С», а таксама для шэрагу ракетных сістэм і авіяцыйных сродкаў паражэння.
Прадукцыя кампаніі непасрэдна задзейнічана ў забеспячэнні патрэбаў Узброеных Сіл РФ.
Таксама, паводле вынікаў аналізу дадатковых дадзеных, пацверджана спыненне прадпрыемства ТАА «Запсібнафтахім» у Табольску Цюменскай вобласці пасля паражэння 10 жніўня Цэнтральнай газафракцыянацыйнай устаноўкі №1.
Акрамя таго, пацверджана паражэнне 11 жніўня ўстаноўкі гідракрэкінгу, установак першаснай перапрацоўкі нафты ЭЛАУ-АВТ-3, ЭЛАУ-АВТ-6, ЭЛАУ-АТ і ўстаноўкі другаснай перагонкі лёгкіх нафтавых фракцый 22-4М5 на ПАО «Орскнефтеоргсинтез» у Орску.
Нагадаем, у ноч на 16 жніўня ўкраінскія ВМС паразілі стартовыя пазіцыі і месца дыслакацыі расійскага «Бастыёна» у акупаваным Крыме.