BE RU EN

У мінскім аэрапорце заўважылі сакрэтны самалёт

  • 16.08.2026, 14:13

Салон-люкс разлічаны ўсяго на 25 пасажыраў.

Новы авіяперавозчык будзе выконваць рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пра гэта стала вядома амаль выпадкова — дзякуючы фота, апублікаваным у Telegram-канале MSQ.SPOTTER.

На ім зафіксаваны самалёт McDonnell Douglas MD-87, канфігурацыя салона якога разлічана на 25 пасажыраў.

«Гэта ўжо не звычайны бізнес-клас, а сапраўдны люкс-узровень. Крэслы раскладваюцца ў паўнавартасныя спальныя месцы, ёсць асобная зона для перамоў і прыватная прастора», — паведамілі ў канале.

Фота: MSQ.SPOTTER / Telegram

Там адзначылі, што VIP-кампаноўкі на MD-87 сустракаюцца надзвычай рэдка, а ў нашым рэгіёне — асабліва.

Куды ляціць гэты самалёт

Энтузіястам удалося адсачыць гісторыю борта, зафіксаванага на фота. Яна даволі цікавая.

Яго выпусцілі ў 1992 годзе, раней яго эксплуатавалі ў Japan Airlines, потым ён быў у бізнес-авіяцыі. Аднак у 2025-м яго набыла кампанія Atlas Air з Ірана. Перавозчык працуе з 2011 года, але актыўна развіваць VIP- і чартарныя перавозкі пачаў зусім нядаўна.

На сайце перавозчыка ўжо можна набыць квіткі па напрамку Тэгеран — Мінск і назад. У адзін бок квіток абыдзецца прыкладна ў 180 млн туманаў (каля Br3,9 тыс.), а рэйс туды і назад — у 400 млн туманаў (амаль Br8 тыс.).

Палёты плануюцца кожную нядзелю, а першы рэйс прызначаны ўжо на 16 жніўня. Але пакуль MD-87 няма ў раскладзе мінскага аэрапорта.

Апошнія навіны