Склад Wildberries пад Масквой ператварыўся ў пажарышча: дымавы шлейф расцягнуўся на 100 км
- 16.08.2026, 15:07
Вялізная хмара рухаецца да Тульскай вобласці і бачная з космасу.
Хмара дыму, якая ўтварылася на месцы найбуйнейшага склада Wildberries, ляціць на паўднёвы ўсход. Шлейф ужо расцягнуўся на 100 км. Пра гэта паведаміла расійскае незалежнае выданне «Агенцтва», даследаваўшы спадарожнікавыя здымкі НАСА.
Комплекс спрабуюць тушыць, у тым ліку з дапамогай двух верталётаў. Аднак пакуль бязвынікова. Амаль увесь аб'ект ахоплены агнём.
«Хмара дыму прайшла на ўсход ад Ступіна і Кашыры і амаль дасягнула мяжы Маскоўскай і Тульскай абласцей. Пры гэтым шлейф дыму распаўсюджваўся ў напрамку Разанскай вобласці», — адзначыла «Агенцтва». Агульная плошча дымавой хмары склала 350 кв. км.
Лагістычны цэнтр Wildberries «Коледино» быў паражаны ўкраінскімі дронамі у ноч на 16 жніўня. Гэта найбуйнейшы склад кампаніі. Ён забяспечваў лагістыку Масквы і вобласці.
Паводле стану на сёння Украіна ўжо вывела з ладу 7 з 10 найбуйнейшых складаў Wildberries. Кампанія, што забяспечвала акупацыйную армію РФ, фактычна спыняе сваё існаванне.